Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Сак 2016

Лукашэнка гатовы на наступным тыдні прыняць рашэнне па пенсійным пытанні

25 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на наступным тыдні мае намер падпісаць дакументы, што датычацца ўдасканалення ў краіне пенсійнай сістэмы. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе, прысвечанай абмеркаванню гэтай тэмы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы павінны выйсці на вырашэнне гэтай праблемы, каб, як і па ЖКП, так і па гэтым пытанні, паставіць кропку, і на будучым тыдні Прэзідэнт падпісаў адпаведныя дакументы, прыняўшы рашэнне па гэтых пытаннях", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Што датычыцца пазіцыі нашага грамадства, я вельмі ўважліва назіраю за абмеркаваннямі, разважаннямі людзей. Мы вельмі акуратна вымяраем настрой грамадства. Павінен сказаць, што сёння ўжо цвёрдая большасць нашага насельніцтва згодны па павышэнні пенсійнага ўзросту. Я не гавару аб тым, падабаецца камусьці ці не падабаецца. Нават тыя, каму гэта не падабаецца, нарэшце, зразумелі, што рана ці позна мы гэту праблему павінны вырашаць. І час вырашэння праблемы настаў", - адзначыў Прэзідэнт.

"Я вельмі задаволены, што людзі са мной пагадзіліся, што гэту праблему трэба вырашаць сёння, галоўным чынам таму, што яе нельга пакідаць нашым дзецям. Інакш кажучы тое, што мы павінны вырашыць сёння, не павінны вырашаць нашы дзеці і цярпець потым з-за нашай нерашучасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падзякаваў цяперашнім пенсіянерам, якія раней былі супраць такіх крокаў, а цяпер пагадзіліся. "Калі людзям растлумачылі, у чым сутнасць і як мы маем намер дзейнічаць, у прынцыпе і пенсіянеры прынялі - каго, здаецца, не датычыцца гэта пытанне - нашу пазіцыю. Таму сёння сітуацыя ў грамадстве больш-менш нармальная, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Моладзь наша - ну проста малайцы! Разумеючы, што гэта закране іх перш за ўсё і працуючых, тым не менш, спакойна ўспрынялі гэтыя прапановы. Я не гавару, што гэта падабацца. Але бывае, не падабаецца, але нікуды не дзенешся, да гэтага трэба ісці".

"Людзі разумеюць, што сёння колькасць пенсіянераў пры такім пенсійным узросце, як у нас, расце значна большымі тэмпамі, чым застаецца працуючых людзей. Гэта значыць працуючыя людзі ўжо сёння адчуваюць праблемы з утрыманнем пенсіянераў. У той жа час мы абсалютна разумеем, што з-за гэтага, з-за сітуацыі, якая складваецца, пенсійны фонд у нас не расце, і нам ужо сёння з бюджэту даводзіцца фінансаваць пенсійны фонд. Гэта нікуды не варта. Мы такім чынам забіраем ва ўрачоў, настаўнікаў, ваенных і гэтак далей пэўныя сродкі, не развіваем дзяржаўныя і іншыя праграмы, аддаючы грошы на тое, каб падтрымаць пенсіянераў. Гэта дрэнна. У той жа час разумеем, што зменшыць пенсіі нельга. Гэтак жа, як і нельга павялічыць падаткі або сацыяльныя ўзносы, плацяжы ў гэтыя сацыяльныя фонды. Гэта таксама не шлях. Таму ад прыняцця адпаведных рашэнняў нам нікуды не дзецца", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, Прэзідэнт адзначыў, што, перш чым падпісаць адпаведныя нарматыўна-прававыя акты, хацеў бы пачуць, ці ёсць іншыя прапановы ўрада па ўдасканаленні пенсійнай сістэмы, ці не ўзніклі нейкія новыя абставіны.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся ва ўдзельнікаў нарады, як складваецца сітуацыя па стварэнні новых рабочых месц. "Таму што калі мы ўводзім навацыі ў пенсійную сістэму са студзеня будучага года, так ці інакш паўстане пытанне па рабочых месцах, - адзначыў Прэзідэнт. - Крыху павялічыцца колькасць працуючых людзей, яны павінны быць заняты, і мы да гэтага павінны быць гатовы".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што адпаведнае рашэнне па стварэнні новых рабочых месц прынята. "Майце на ўвазе, што гэта жалезнае рашэнне Прэзідэнта! 50 і больш тысяч рабочых месц павінны быць створаны, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Інакш нам людзі скажуць: ну, што ж вы, нам прадоўжылі пенсійны ўзрост, а работы няма. Вось гэтага быць не павінна. Гэтага і не будзе".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі