Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Крс 2015

Лукашэнка: Дзейнасць мытных органаў павінна быць накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы тавараправодных сетак

3 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дзейнасць мытных органаў павінна быць накіравана на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання тавараправодных сетак. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 3 красавіка перад кіруючым складам Дзяржаўнага мытнага камітэта і мытняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што міжнародная абстаноўка патрабуе прыняцця дадатковых сістэмных мер па актывізацыі знешняга гандлю. Як лічыць Прэзідэнт, гэтаму павінна служыць удасканаленне мытнага кантролю, спагнання плацяжоў, прымянення забарон і абмежаванняў адносна тавараў, што перамяшчаюцца праз граніцу.

"Дзейнасць мытных органаў павінна быць накіравана на павышэнне эфектыўнасці функцыянавання тавараправодных сетак, абарону ўнутранага спажывецкага рынку, аптымізацыю ўмоў для нарошчвання экспарту і прытоку капіталу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што патэнцыял мытнай службы выкарыстоўваецца не ў поўнай меры. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў: "У цяперашніх умовах вашу работу трэба ўзнімаць на якасна новы ўзровень. Трэба больш эфектыўна задзейнічаць мытныя органы для развіцця нашай эканомікі, адстойвання нацыянальных інтарэсаў, падтрымкі айчынных таваравытворцаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі