Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Май 2017

Лукашэнка: Для спартсменаў у Беларусі робіцца ўсё неабходнае, але належнай аддачы няма

Лукашэнка: Для спартсменаў у Беларусі робіцца ўсё неабходнае, але належнай аддачы няма30 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Для спартсменаў у Беларусі робіцца ўсё неабходнае, але належнай аддачы няма. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, выступаючы на Алімпійскім сходзе НАК Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У галіне па-ранейшаму не вырашаны шэраг значных пытанняў. Спорт як важнейшы ідэалагічны інструмент дзяржаўнай палітыкі так і не стаў для беларусаў крыніцай нацыянальнага гонару і натхнення. Для спартсменаў у нашай краіне робіцца ўсё неабходнае, але належнай аддачы няма", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў поспехі беларускіх атлетаў у 2014 годзе на зімовай Алімпіядзе ў Сочы, нядрэннае выступленне на Еўрапейскіх гульнях 2015 года ў Баку. "А што было ў Рыа-дэ-Жанэйра ў мінулым годзе? Парадавалі барацьба, цяжкая атлетыка. І Уладзіслаў Ганчароў, сціплы, працавіты хлопец, які проста не пакінуў шанцаў сваім сапернікам. Аднак гэта адзінкавыя поспехі, яркія ўспышкі. А ў цэлым выступленне каманды - правальнае!" - канстатаваў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, з кожным відам спорту прадметна ўжо разабраліся. Недзе змянілі трэнераў, абнавілі каманды.

Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, што з гульнявых відаў на Алімпіяду ў Рыа ад Беларусі трапіла толькі адна каманда - жаночая зборная па баскетболе. "І тое выкарыстаўшы самую апошнюю магчымасць. За дзяўчат перажывала ўся краіна. Але якую гульню яны паказалі? - адзначыў Прэзідэнт. - Вельмі напружаныя канцоўкі з розніцай у адзін-два мячы сведчаць аб тым, што нам былі пад сілу практычна ўсе саперніцы на групавым этапе. Чаму не дацягнулі? Кажуць: "Стаміліся, усе ўзроставыя...". Тады чаго было туды ехаць? І што гэта за стомленасць? Чаму іншыя ў такім узросце не стамляюцца? Дзе моладзь? 10 гадоў практычна выступалі адным складам. Сёння апамяталіся, што трэба моладзь падцягваць".

"Баскетбалісткі хаця б даехалі да Рыа і спаборнічалі. А футбол, валейбол, гандбол?" - задаў рытачнае пытанне кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што індывідуальныя віды таксама не вылучыліся. Нездавальняюча выступілі дзюдаісты, стралкі, баксёры, веласіпедысты, гіснасты, тэнісісты. "Усе нашы вялікія лёгкаатлеты і плыўцы пахаваліся за спіны Ціхана і Герасімені. Чаму на камерцыйных стартах рэзультат ёсць, а на галоўным старце чатырохгоддзя няма? Як так атрымліваецца, што на Алімпіядзе мы цягнемся ў хвасце, а праз два тыдні на этапах Кубка свету нават тытулы заваёўваем?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Не самыя лепшыя выступленні, прадоўжыў беларускі лідар, былі і ў мастацкай гімнастыцы.

"Літаральна напярэдадні ад'езду на Алімпіяду мы праводзілі нараду, збіралі каманду, нашых лепшых спецыялістаў. Тады ні ад аднаго з іх не было скаргаў, што нечага не хапае для паспяховага выступлення атлетаў", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі