Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Jan 2016

Лукашэнка даручыў завяршыць аптымізацыю структуры міліцыі ў 2016 годзе

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на калегіі МУС па выніках работы за 2015 год даручыў завяршыць аптымізацыю структуры органаў унутраных спраў у 2016 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У сённяшніх няпростых умовах трэба звярнуць увагу на аптымізацыю сіл і сродкаў. У бягучым годзе гэта пытанне трэба вырашыць і скончыць тэму. Дзяржсакратарыяту (Савета Бяспекі. - Заўвага БЕЛТА) падключыцца да гэтага. Нам патрэбны якасны і эфектыўны склад МУС, які будзе рэнтабельным", - сказаў Прэзідэнт. Пры гэтым размова ідзе менавіта аб аптымізацыі структуры міліцыі. "Можа быць, трэба аптымізавацца дзесьці ў плане структуры. Скароціцца колькасць, напрыклад, тылавікоў. На перадавую можна будзе адправіць людзей. У нас сёння палавіна начальнікаў і палавіна на перадавой, а трэба 80 працэнтаў як мінімум на перадавой, а 20 працэнтаў начальнікаў", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама запатрабаваў узмацніць адказнасць і выканальніцкую дысцыпліну. "Хацелася б вас узбуйніць, каб было менш начальнікаў аддзелаў, узмацніць функцыі, мы ўсё роўна пойдзем гэтым шляхам і ў цывільных ведамствах", - сказаў кіраўнік дзяржавы. На яго думку, не трэба драбіць РУУС у буйных раёнах Мінска, такіх як Фрунзенскі. "Навошта два-тры аддзелы ў адным раёне? Два-тры гаспадары, два-тры мядзведзі ў адной бярлозе - гэта заўсёды дрэнна. Лепш няхай будзе адзін, але дадзім яму ўладу. Толькі ўнясіце разумную прапанову", - адзначыў Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўнікоў сістэмы МУС. Ён таксама падкрэсліў, што галоўнае пры гэтай перабудове не страціць важнае звяно - участковых інспектараў.

"Мы не будзем чапаць людзей на перадавой, а асабліва па тых цяжкіх напрамках, дзе ў нас ёсць праблемы", - дадаў кіраўнік дзяржавы наконт аптымізацыі.

"З меншымі затратамі трэба атрымаць большы вынік. Усё, што вы эканоміце, застаецца ў вас. Ваша сэканомленае - гэта ваша, дзяліце, будуйце жыллё, павышайце грашовае забеспячэнне людзям", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Ён сказаў, што ніхто не дасць міліцыі дадатковую штатную колькасць для пераробкі структуры. У сваю чаргу міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч запэўніў Прэзідэнта, што для такой трансфармацыі органам унутраных спраў не спатрэбяцца дадатковыя супрацоўнікі. "Мы ў стане зрабіць сёння любую ўнутраную ракіроўку", - сказаў генерал.

Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што структура органаў унутраных спраў не можа доўга заставацца статычнай, яна павінна адпавядаць бягучай абстаноўцы. "Безумоўна, заслугоўваюць увагі ініцыятывы МУС па пераходзе ад лінейнага да тэрытарыльнага прынцыпу нясення службы на аб'ектах транспарту, набліжэнні патрульна-паставой службы міліцыі да раённага звяна, аптымізацыі колькасці кіруючага складу і іншыя. Але паглядзіце, за кошт чаго гэта можна зрабіць, прааналізуйце арганізацыйна-штатную пабудову па іншых напрамках. Затым уносьце прапановы", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, такія падыходы прымяняльныя і да метрапалітэна. Ведамасная службы аховы ў метро ўкамплектавана, як правіла, былымі супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. "Пры яе наяўнасці навошта яшчэ і такая колькасць міліцыянераў?" - задаў пытанне кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка рэзюмаваў, што трэба правесці дасканалы аналіз, рэвізію па шэрагу напрамкаў дзейнасці і выпрацаваць новыя падыходы да яе рэалізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі