Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Ліс 2016

Лукашэнка даручыў прывесці ў цывілізаваную юрыдычную форму ўзаемадзеянне дзяржавы з СВК

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узаемадзеянне дзяржавы з сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі неабходна прывесці ў цывілізаваную юрыдычную форму. Такое даручэнне даў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы сёння даклад аб рэарганізацыі калгасаў (СВК), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ўказ нумар 349 ад 17 ліпеня 2014 года прадугледжвае пераўтварэнне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў да канца гэтага года ў больш прагрэсіўныя і адпаведныя заканадаўству арганізацыйна-прававыя формы. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заўважыў: "На Усебеларускім народным сходзе выступалі кіраўнікі добрых, перадавых гаспадарак з прапановай адмяніць некаторыя нормы ўказа, якія датычацца іх гаспадарак (а гэта закранула ўсе гаспадаркі), і ў ходзе маіх сустрэч з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў многія звярталі ўвагу на тое, што фактычна нам не патрэбны такі дакумент".

Прэзідэнт даручыў яшчэ раз вярнуцца да гэтага ўказа і далажыць, чаму яго нормы былі неадназначна ўспрыняты кіраўнікамі і членамі сельскагаспадарчых кааператываў."Калі проста ў некага рукі свярбяць абавязкова і сельскую гаспадарку мадэрнізаваць і прыстасаваць, як вы пішаце, у прагрэсіўныя формы ператварыць, то не перашкаджайце працаваць вяскоўцам і не лезьце ў іх пытанні, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Што значыць "прагрэсіўныя формы"? Нам што, важна форма? Камусьці не падабаюцца СВК, як мы іх называем, або калгасы і саўгасы, як мы іх раней называлі? Сельскай гаспадарцы трэба даць магчымасць працаваць.

"Колькі б мы ні мадэрнізавалі гаспадаркі, колькі б мы іх ні называлі па-новаму, ад гэтага ж нічога не зменіцца, пакуль мы іх не падтрымаем фінансава, эканамічна, арганізацыйна. Пакуль мы іх не прымусім нарэшце працаваць. Толку не будзе ад таго, што мы зменім назву, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Таму далажыце мне, што мелася на ўвазе тады, чаму раптам захацелася мець нейкія арганізацыйна-прававыя, прагрэсіўныя формы і што тады не адпавядала заканадаўству".

"Нядаўна пабывалі на адным прадпрыемстве, якое вось такім чынам мадэрнізавалася. І што там змянілася? Поўны развал і разруха. Падзялілі акцыі, і ўсе сядзяць - чакаюць, што будзе далей. Што цяпер, як у Расіі, пачнём гандляваць гэтымі акцыямі? Будзем чакаць, што нехта скупіць, прыйдзе і падніме сельскую гаспадарку ў краіне? Ніколі гэтага не было і не будзе", - упэўнены беларускі лідар.

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб падрыхтаваным праекце дакумента, які прадугледжвае карэкціроўку ўказа нумар 349, а таксама аб новых падыходах, якія прапануюцца.

Па выніках даклада Аляксандр Лукашэнка даў строгае даручэнне прывесці ў цывілізаваную юрыдычную форму ўзаемадзеянне дзяржавы з сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, выбудаваўшы дакладны механізм і паставіўшы ўсіх у роўныя ўмовы.

Як растлумачыў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, дзейнасць усіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у краіне прывядуць у адпаведнасць з грамадзянскім, працоўным, падатковым заканадаўствам. "У нас ёсць шмат супярэчнасцей, якія неабходна зняць", - адзначыў ён.

Акрамя таго, расказаў міністр, праектам новага ўказа, які ўнесены на разгляд кіраўніку дзяржавы, прапануецца ўвесці для членаў СВК абавязкі па субсідыярнай адказнасці. "Сёння вытворчы кааператыў - гэта камерцыйная арганізацыя, члены якой абавязаны ўдзельнічаць у працоўным працэсе і несці субсідыярную адказнасць. Нормы гэтага грамадзянскага заканадаўства мы павінны перакласці на гаспадарчую дзейнасць сельгаспрадпрыемстваў", - лічыць Леанід Заяц.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі