Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Кст 2017

Лукашэнка даручыў праверыць выкананне тэрмінаў будаўніцтва аб'ектаў па заключаных інвестдагаворах

Лукашэнка даручыў праверыць выкананне тэрмінаў будаўніцтва аб'ектаў па заключаных інвестдагаворах3 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў праверыць выкананне тэрмінаў будаўніцтва аб'ектаў па заключаных інвестыцыйных дагаворах. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння на нарадзе ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сёння падштурхоўваем розных грамадзян і інвестараў да будаўніцтва. Вы ведаеце мае патрабаванні. Яны ўжо ў заканадаўчых актах, відаць, вызначаны. Калі не, Міцкевіч (намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч. - Заўвага БЕЛТА) даложыць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Ёсць жалезабетонныя тэрміны, якія ў інвестыцыйных дагаворах абазначаны. І для грамадзян. У бліжэйшы час, пачынаючы з Мінска, мы праверым, як выконваюцца гэтыя тэрміны. Але нават там, дзе я бачу кожны дзень, - гэта называецца "жах". Замест двух - пяць гадоў. Стаяць закінутыя, зарослыя бур'яном у горадзе-героі Мінску будынкі і памяшканні, на якія ўвагу начальнікаў я ўжо звяртаў".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што раней ужо была дасягнута дамоўленасць аб уключэнні ў абарот рознай уласнасці, у прыватнасці незавершанага будаўніцтва. "Нават там, дзе я езджу кожны дзень, ужо трэці губернатар спрабуе паказаць, як ідзе работа. Але работы гэтай няма".

Паводле слоў Прэзідэнта, мясцовыя ўлады часам не могуць самі вызначыцца, што рабіць з такімі аб'ектамі. "І гэта ў Мінску фактычна. Няўжо на ўласнасць, памяшканні і іншае задаволілі попыт, што бясплатна нават не хочуць узяць? Тады нам трэба гэтым займацца", - заўважыў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі