Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Mar 2016

Лукашэнка даручыў больш актыўна развіваць супрацоўніцтва Беларусі з Афганістанам

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў больш актыўна развіваць супрацоўніцтва Беларусі з Афганістанам. Такую задачу ён паставіў сёння, назначаючы паслом у Таджыкістане і Афганістане па сумяшчальніцтве Алега Іванова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

На думку Прэзідэнта, Афганістан з'яўляецца дзяржавай з вялікімі магчымасцямі. "Там мы значна можам атрымаць для нашай краіны выгадныя прапановы і дывідэнды. Краіна вельмі багатая, яна развіваецца, насельніцтва нямала, вельмі выгадны ў стратэгічных адносінах рэгіён, ён кінуты не будзе. Таму трэба вельмі сур'ёзную ўвагу звяртаць на гэту краіну, вядома, не забываючы і Таджыкістан", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ў адносінах Беларусі і Таджыкістана няма ніякіх праблем, у Беларусі моцныя пазіцыі ў гэтай краіне, вельмі добрыя адносіны з кіраўніцтвам Таджыкістана. "І яны да нас вельмі добра ставяцца. З гэтай пляцоўкі мы можам супрацоўнічаць з дзяржавамі, якія знаходзяцца побач", - лічыць Прэзідэнт. Ён дадаў, што тым не менш трэба таксама пашыраць супрацоўніцтва з Таджыкістанам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі