Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Сак 2015

Лукашэнка даў інтэрв'ю медыяхолдынгу "Блумберг"

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў эксклюзіўнае інтэрв'ю медыяхолдынгу "Блумберг"31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 сакавіка даў разгорнутае эксклюзіўнае інтэрв'ю медыяхолдынгу "Блумберг", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У якасці інтэрв'юера кіраўніка дзяржавы выступіў вядучы карэспандэнт "Блумберг ТБ" з Лондана Раян Філіп Чылкат. Ён ужо браў інтэрв'ю ў Аляксандра Лукашэнкі ў 2001 годзе ў якасці карэспандэнта тэлеканала CNN.

Прэзідэнт адказаў на комплекс пытанняў, звязаных з працэсам урэгулявання сітуацыі ва Украіне пасля дасягнення мінскіх пагадненняў у "нармандскім фармаце".

Аляксандр Лукашэнка спыніўся на ролі вядучых сусветных ігракоў ва ўрэгуляванні ўкраінскай сітуацыі і падтрыманні ваенна-палітычнай стабільнасці ў свеце ў цэлым.

У час інтэрв'ю таксама закраналіся тэмы перспектыў развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, валютнай інтэграцыі сярод яго членаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў эксклюзіўнае інтэрв'ю медыяхолдынгу "Блумберг"Кіраўнік дзяржавы выказаў сваё бачанне некаторых аспектаў бягучай эканамічнай, унутрыпалітычнай сітуацыі, у тым ліку ў кантэксце маючых адбыцца важных палітычных падзей у жыцці краіны.

Аляксандр Лукашэнка адказаў і на некалькі пытанняў асабістага характару.

Медыяхолдынг заснаваны ў 1981 годзе ў ЗША Майклам Блумбергам. Медыйныя сэрвісы "Блумберг" уключаюць у сябе інфармагенцтва "Блумберг Навіны", "Блумберг ТБ" (трансліруецца ў 200 краінах свету), "Блумберг Радыё" (вядзе спадарожнікавае вяшчанне па ўсім свеце, а таксама эфірнае вяшчанне ў Нью-Ёрку), інтэрнэт-сайты. Акрамя таго, медыяхолдынг выдае часопісы "Блумберг Рынкі", "Блумберг Businessweek", кнігі "Блумберг Прэс" для супрацоўнікаў інвестыцыйных кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі