Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Лют 2017

Лукашэнка: Без расійскай нафты мы абыдземся, хоць і будзе цяжка

Лукашэнка: Без расійскай нафты мы абыдземся, хоць і будзе цяжка3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь можа абысціся без расійскай нафты, хоць гэта і будзе цяжка. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Без расійскай нафты мы абыдземся. Нам будзе вельмі цяжка, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Але свабода, незалежнасць не ацэньваецца ніякімі грашамі". Прэзідэнт падкрэсліў: "Гэта несупастаўна, калі на адной чашы незалежнасць, а на другой - расійская, іранская, азербайджанская або амерыканская нафта".

"Незалежнасць, прыстойнасць, наша гістарычнае мінулае даражэйшае, чым нафта", - дадаў беларускі лідар.

Беларусь усё роўна знойдзе выхад, прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. "Гэтага ў Расіі, на жаль, не разумеюць", - канстатаваў ён.

Прэзідэнт назваў магчымыя прычыны цяперашняга стану беларуска-расійскіх адносін. "Напэўна, у Расіі з'явілася нейкая насцярожанасць, што Беларусь пойдзе на Захад", - выказаў меркаванне беларускі лідар. Некаторыя расійскія СМІ крытыкуюць за гэта кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзіміра Макея. "Ніякі Макей без згоды Прэзідэнта не вядзе перагаворы ні ў Бруселі, ні ў Берліне, ні ў Вашынгтоне. У Расіі ўсе павінны разумець, што гэта ўзгодненая пазіцыя, на якую мяне некалі падштурхнуў мой сябар, Прэзідэнт Пуцін", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што, калі Беларусь яшчэ знаходзілася пад санкцыямі, Уладзімір Пуцін раіў яму выйсці з заходнімі калегамі на нармальныя адносіны. Цяпер, пасля адмены санкцый, яны развіваюцца больш актыўна, але не на шкоду ўзаемадзеянню з Расіяй. "Расія - гэта святое", - падагульніў Прэзідэнт.

Лукашэнка аб нафтагазавых перагаворах Беларусі і Расіі: дамовіцца пакуль не змаглі

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка канстатуе адсутнасць прагрэсу ў перагаворах з Расіяй па пастаўках у Беларусь нафты і газу. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ўрады Беларусі і Расіі да гэтага часу працуюць па гэтым напрамку. "Дамовіцца пакуль не змаглі. І пачалася ўжо нейкая валакіта: то яны згаджаюцца, добра, давайце па-старому працаваць, то праз суткі гэта не падыходзіць, таму што начальнікі нібыта не згадзіліся. Ідзе гэта цяганіна", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён нагадаў, што ў нафтагазавай сферы Беларусь і Расія працавалі па формуле роўнадаходных цэн. Калі сусветныя цэны на нафту былі высокія, адпаведна каштаваў і газ. "І Беларусь плаціла гэту цану", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Затым кошт нафты знізіўся, тое ж адбылося і з цаной на прыродны газ. Раней агавораная для Беларусі цана - $132,77 за тыс. куб.м, цяпер па формуле краіна павінна плаціць $83-82. Аднак расійскі бок адмаўляецца прадаваць газ па такой цане, матывуючы гэта тым, што ранейшая цана нібыта і без таго самая нізкая. Такую пазіцыю Аляксандр Лукашэнка лічыць нелагічнай, паколькі ў бакоў ёсць дамоўленасці, якія трэба выконваць.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што нафтагазавая спрэчка можа прывесці да эскалацыі па многіх напрамках. "Так яно і атрымліваецца - мы ўжо да меж дайшлі", - заўважыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі