Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Май 2017

Лукашэнка: Беларуска-грузінскія сувязі з кожным годам мацнеюць

26 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што беларуска-грузінскія сувязі з кожным годам мацнеюць, напаўняючыся новымі ініцыятывамі і напрамкамі супрацоўніцтва. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што канструктыўныя адносіны паміж Беларуссю і Грузіяй, заснаваныя на прынцыпах дружбы, узаемаразумення і раўнапраўнага дыялогу, будуць і ў далейшым актыўна развівацца на карысць дзвюх дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі