У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Крс 2015

Лукашэнка: Беларусь сур'ёзна рыхтуецца да прыезду ў Мінск Старшыні КНР

8 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь вельмі сур'ёзна рыхтуецца да візіту Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з міністрам замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь цэніць і ганарыцца сваімі адносінамі з Вялікім Кітаем, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. На яго думку, беларуска-кітайскія адносіны з'яўляюцца паказальнымі і ўзорнымі па ўсіх напрамках. На міжнароднай арэне пункты гледжання дзвюх краін таксама падобныя, Беларусь і Кітай падтрымліваюць адзін аднаго. "Мы ўдзячны вам за гэту пазіцыю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што Беларусь актыўна падтрымлівае ініцыятыву кіраўніцтва Кітая аб стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляху. "Мы актыўна падтрымліваем гэты напрамак і гатовы прадаставіць нашы магчымасці для рэалізацыі названага праекта", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў важнасць маючага адбыцца святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. Юбілей Перамогі ў гэты перыяд будзе святкаваць і Кітай. Беларускія і кітайскія дэлегацыі змогуць абмяняцца візітамі ў гэтыя святочныя дні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс