Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Oct 2015

Лукашэнка: Беларусь нацэлена на нарошчванне эканамічных і крэдытна-інвестыцыйных кантактаў з Аўстрыяй

5 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь нацэлена на далейшае нарошчванне гандлёва-эканамічных і крэдытна-інвестыцыйных кантактаў з Аўстрыяй. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аўстрыі ў Беларусі па сумяшчальніцтве Эміля Брыкса, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы з задавальненнем адзначыў характэрныя для апошніх гадоў пазітыўныя тэндэнцыі ў двухбаковых адносінах з Аўстрыяй.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, праведзеная нядаўна сустрэча з Федэральным Прэзідэнтам Аўстрыйскай Рэспублікі Хайнцам Фішэрам у Нью-Ёрку, а таксама ўзмацненне аўстрыйскай дыпламатычнай прысутнасці ў Мінску надаюць новы імпульс двухбаковаму ўзаемадзеянню.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Аўстрыяй устаноўлены ў 1992 годзе. З 1993 года ў Аўстрыі працуе пасольства Беларусі. З кастрычніка 2013 года ў Мінску функцыянуе аддзяленне пасольства Аўстрыі ў Расійскай Федэрацыі. Летам 2015 года аўстрыйскім бокам прынята рашэнне аб адкрыцці ў Беларусі паўнацэннага пасольства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі