Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Ліп 2026

Лукашэнка: Беларусь гатова развіваць раўнапраўны дыялог з Канадай

Лукашэнка: Беларусь гатова развіваць раўнапраўны дыялог з Канадай
Фота з архiва

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Канады са святам незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Абвяшчэнне Канадскай канфедэрацыі ў гэты дзень 159 гадоў таму стала пачаткам упэўненага руху вашай краіны да незалежнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шчырае імкненне берагчы і ўмацоўваць суверэнітэт як адну з найвышэйшых каштоўнасцей аб'ядноўвае беларусаў і канадцаў.

"Мы высока цэнім вопыт гуманітарнага ўзаемадзеяння, які існуе паміж нашымі народамі. Упэўнены, развіццё раўнапраўнага дыялогу, да якога Беларусь заўсёды гатова, адкрые новыя гарызонты ў рэалізацыі сумеснага патэнцыялу", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Канады міру, згоды і дабрабыту. "Будзем рады вітаць вас у гасціннай Беларусі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі