Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Кст 2016

Лукашэнка: Беларусь і Туркменістан змогуць прымножыць дасягнуты ўзровень стратэгічнага партнёрства

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава з 25-годдзем незалежнасці дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"За мінулую чвэрць стагоддзя Туркменістан дабіўся значных вынікаў у эканамічным развіцці і ўмацаванні дабрабыту сваіх грамадзян. Мір і згода ў грамадстве, адказны знешнепалітычны курс забяспечваюць высокі міжнародны аўтарытэт краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўсе гэтыя гады беларуска-туркменскія адносіны выбудоўваліся на аснове дружбы, узаемнай павагі і раўнапраўнага дыялогу.

"Дасягнуты ўзровень стратэгічнага партнёрства - наш агульны здабытак. Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам яго захаваць і прымножыць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі