Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Жнв 2015

Лукашэнка: Беларусь і Пакістан імкнуцца развіваць эфектыўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва

10 жніўня, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь і Пакістан імкнуцца развіваць эфектыўнае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што з моманту сустрэчы ў Ісламабадзе мінула крыху больш як два месяцы, але бакі паспелі пераканацца ўжо, наколькі своечасовыя былі абмеркаваныя там прапановы па наладжванні кантактаў паміж дзвюма краінамі. У чэрвені-ліпені Пакістан наведалі дэлегацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, БелАЗа і МАЗа, Беларускай лясной кампаніі і "Беларуснафты".

Прэзідэнт нагадаў, што ў пачатку жніўня ў Мінску адбылося першае ў гісторыі пасяджэнне сумеснай камісіі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Прэзідэнт лічыць неабходным звярнуць асабліва пільную ўвагу на магчымасці ўзаемадзеяння ў гэтым напрамку. "Нам ёсць што прапанаваць і над чым разам працаваць у такой важнай сферы", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

На яго думку, добрыя перспектывы адкрываюцца і для навучання пакістанскіх спецыялістаў, у чым змаглі асабіста пераканацца сакратар урада Пакістана па пытаннях адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі Мухамад Таджвар і асобы, якія суправаджалі яго ў час знаходжання ў беларускай сталіцы. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што сустрэчы, якія прайшлі ў беларускіх ВНУ, будуць садзейнічаць росту колькасці пакістанскіх студэнтаў у беларускіх установах адукацыі.

Прэзідэнт таксама лічыць, што лагічным працягам узаемавыгадных кантактаў стала правядзенне ў Мінску першага пасяджэння сумеснай беларуска-пакістанскай камісіі. На яго думку, каб дынамічна нарошчваць гандлёва-эканамічныя і інвестыцыйныя сувязі, ёй неабходна збірацца не радзей як адзін раз у год.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі