Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Oct 2020

Лукашэнка: Беларусь і Чэхія маюць у актыве багатую гісторыю паспяховага ўзаемадзеяння ў розных галінах

Лукашэнка: Беларусь і Чэхія маюць у актыве багатую гісторыю паспяховага ўзаемадзеяння ў розных галінах

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі Мілаша Земана з нацыянальным святам - Днём утварэння незалежнай чэхаславацкай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Нашы краіны маюць у сваім актыве багатую гісторыю паспяховага ўзаемадзеяння ў розных галінах, - гаворыцца ў віншаванні. - У сённяшніх няпростых абставінах мы павінны захаваць рознабаковыя сувязі па лініі ўрадавых структур, органаў мясцовага кіравання, арганізацый і прадпрыемстваў".

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што давер, салідарнасць і рашучасць у абароне згоды і стабільнасці ў грамадстве дапамогуць пераадолець усе цяжкасці. "Запрашаю да канструктыўнага дыялогу ў мэтах падтрымання эканамічных праектаў, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, адукацыі і турызму", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мілашу Земану моцнага здароўя, ажыццяўлення прафесійных і жыццёвых планаў, дружалюбнаму чэшскаму народу - мірнага неба і дабрабыту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі