Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Oct 2018

Лукашэнка бачыць хібы ў ваеннай падрыхтоўцы з-за вялікага працэнта адтэрміновак ад службы ў арміі

Лукашэнка бачыць хібы ў ваеннай падрыхтоўцы з-за вялікага працэнта адтэрміновак ад службы ў арміі

5 кастрычніка, Івацэвіцкі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць хібы ў ваеннай падрыхтоўцы і ў цэлым выхаванні моладзі сярод мужчынскай часткі насельніцтва з-за вялікага працэнта адтэрміновак ад службы ў арміі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адно з пытанняў, што прагучала, датычылася прэстыжу ваеннай службы і таго, што неабходна зрабіць, каб яго павысіць. "Я крыху рэзкі пры выказваннях на гэту тэму. Таму што гэта мяне як мужчыну, не толькі Прэзідэнта, вельмі закранае", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён у сувязі з гэтым адзначыў, што ў Беларусі амаль 80 працэнтам з ліку тых, хто падлягае прызыву на тэрміновую ваенную службу, прадастаўляюцца адтэрміноўкі па тых ці іншых падставах. "Амаль 80 працэнтаў па законе ў адтэрміноўцы. Камусьці па вучобе, камусьці па сямейных абставінах... Гэта значыць, мы самі прынялі такія рашэнні, што людзі па законе могуць не служыць. Гэта не нармальна. Ведаеце, мы выміраем як клас, мы выміраем як мужчыны", - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў выпадку ваеннага канфлікту многія проста не будуць умець карыстацца зброяй. "Мы вельмі сур'ёзна, і гэта наша задача, на працягу бягучага года і бліжэйшага паўгоддзя падумаем над тым, як зрабіць так, каб навучыць мужчыну абараніць хаця б сябе і сваю сям'ю, не гаворачы ўжо аб тым, што ён Радзіму павінен абараняць. Мы самі тут нахамуталі шмат пытанняў і сёння ахкаем, вохкаем, што ў нас недзе не хапае ваеннаслужачых", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб прэстыжы ваеннай службы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён захоўваецца, і для многіх служба ў арміі па-ранейшаму з'яўляецца ганаровым абавязкам. Аднак часам з-за тых ці іншых адзінкавых негатыўных фактаў і шуму вакол іх можа скласціся ўражанне, што людзі не хочуць служыць у арміі і нават пабойваюцца яе. "Не трэба баяцца гэтага. Мы ад гэтага нікуды не дзенемся. Наша такая доля, асабліва мужчын, - Радзіму абараняць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў пытанні прэстыжу часта недапрацоўваюць ідэолагі, ды і сама армія, пачынаючы з першых крокаў ваеннаслужачых у армейскім калектыве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі