Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Чэр 2016

Лукашэнка бачыць сур'ёзныя перспектывы для развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з ААЭ

6 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць сур'ёзныя перспектывы для развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы даверчыя граматы пасла ААЭ Ахмеда Мухамеда Юсуфа Мангуша аль-Тэнэйджы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны больш актыўна працаваць па напаўненні эканамічнага складніка двухбаковага супрацоўніцтва, тым больш што ў нас ёсць сур'ёзныя перспектывы ў сферы інвестыцыйнага ўзаемадзеяння", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ААЭ з'яўляюцца адным з даўніх партнёраў Беларусі ў арабскім свеце. Ён адзначыў дадатную дынаміку палітычных кантактаў дзвюх краін і выказаў надзею на іх далейшае развіццё.

Прэзідэнт таксама прыняў даверчыя граматы пасла Нікарагуа Хуана Эрнеста Васкеса Араі, падкрэсліўшы, што Беларусь бачыць гэту краіну ў якасці надзейнага палітычнага і эканамічнага саюзніка ў Цэнтральнай Амерыцы. "У нас ёсць дастатковы патэнцыял для паспяховага развіцця кааперацыі ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай, адукацыйнай сферах", - упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі