Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Aug 2019

Лукашэнка азнаёміўся з сацыяльна-эканамічным развіццём Старадарожскага раёна і Мінскай вобласці

16 жніўня, Старадарожскі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць азнаёміўся з сацыяльна-эканамічным развіццём Старадарожскага раёна, а таксама рэгіёна ў цэлым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Маршрут кіраўніка дзяржавы паміж аб'ектамі наведвання ў тым ліку пралягаў па вуліцах Старых Дарог. Прэзідэнт азнаёміўся з тым, наколькі якасна і поўна рэалізуюцца задачы па добраўпарадкаванні ў горадзе, заслухаў даклад аб стане спраў у раёне.

Аб сітуацыі з выкананнем ключавых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці далажыў губернатар Анатоль Ісачанка. Так, аб'ём валавога рэгіянальнага прадукту па выніках першага паўгоддзя склаў 105,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. У прадукцыйнасці працы па ВРП прыбавілі 5,2 працэнта, у экспарце тавараў (без уліку нафты і нафтапрадуктаў, арганізацый, падведамных рэспубліканскім органам) - 17,6 працэнта. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове за паўгоддзе склалі амаль $200 млн.

Акрамя таго, у вобласці за шэсць месяцаў працаўладкаваны на новыя рабочыя месцы амаль 4,3 тыс. чалавек, а намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў склала Br1043.

Прырост па паўгоддзі ў прадукцыі сельскай гаспадаркі - 2 працэнты, у будаўнічых і мантажных работах - больш як 16 працэнтаў, у рознічным тавараабароце - каля 9 працэнтаў.

Памочнік Прэзідэнта Аляксандр Косінец звярнуў увагу на пытанні патэнцыялу вобласці. У прыватнасці, па развіцці гарадоў-спадарожнікаў. "У Мінскай вобласці ёсць вельмі вялікія рэзервы і магчымасці ўзняць рэзультатыўнасць работы і сацыяльна-эканамічнага развіцця, але развіццё гарадоў-спадарожнікаў пакуль ідзе павольна", - лічыць ён.

Аляксандр Косінец бачыць патэнцыял у развіцці ў такіх гарадах бізнесу - ад дробнага да буйнога, для чаго ёсць і неабходныя працоўныя рэсурсы. Акрамя таго, важна дакладна бачыць стратэгію развіцця прамысловасці. "Акрамя Мінскага авіярамонтнага завода, вынасу іншых прадпрыемстваў не плануецца. Значыць, трэба самім развіваць гэтыя напрамкі", - адзначыў ён.

"Гэта правільна. Гэта ў перспектыве нам трэба бачыць", - згадзіўся Прэзідэнт.

Яшчэ адно пытанне, на якое звярнуў увагу Аляксандр Косінец, - гэта стварэнне новых вытворчасцей у заходніх раёнах Мінскай вобласці, дзе ў хуткім часе з'явіцца дадатковая электраэнергія ад БелАЭС.

У цэлым пры разумным падыходзе ў пытаннях стратэгічнага развіцця тэрыторый краіны, мэтанакіраванай рабоце са стратнымі прадпрыемствамі памочнік Прэзідэнта лічыць выканальнай задачу па дасягненні ў 2025 годзе аб'ёму ВУП Беларусі ў эквіваленце $100 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі