Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Стд 2026

Лукашэнка: Акадэмія кіравання стала прыкладам прафесіяналізму ў падрыхтоўцы кіруючых кадраў

Лукашэнка: Акадэмія кіравання стала прыкладам прафесіяналізму ў падрыхтоўцы кіруючых кадраў
Фота з архiва

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з 35-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Створаная на заранку станаўлення суверэннай Беларусі, акадэмія стала прыкладам якасці і прафесіяналізму ў падрыхтоўцы кіруючых кадраў", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што ва ўмовах сучасных выклікаў недастаткова быць толькі адукацыйным і даследчым цэнтрам. "Установа павінна стаць увасабленнем прагрэсіўнай ВНУ, якая спалучае традыцыйныя і перадавыя формы работы, платформай для падрыхтоўкі кіраўнікоў, усебакова адукаваных спецыялістаў, нацэленых уносіць важкі ўклад у развіццё нашай роднай Беларусі", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што калектыў установы можа адказна выконваць пастаўленыя задачы і з гонарам захоўваць высокі статус прэзідэнцкай акадэміі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву Акадэміі кіравання моцнага здароўя, шчасця, мірнага неба і новых здзяйсненняў на карысць краіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі