Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Стд 2026

Лукашэнка адзначыў важнасць i актуальнасць вызначаных Індыяй прыярытэтаў у БРІКС на 2026 год

Лукашэнка адзначыў важнасць i актуальнасць вызначаных Індыяй прыярытэтаў у БРІКС на 2026 год
Фота з архiва

1 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэм'ер-міністра Індыі Нарэндру Модзі ў сувязі з прыняццем гэтай краінай старшынства ў БРІКС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларусь высока ацэньвае намаганні Індыі па падтрыманні міру і стабільнасці. Эканамічны, рэлігійны і культурны аўтарытэт вашай краіны на працягу стагоддзяў з'яўляецца адным са стаўпоў глабальнай раўнавагі", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што год пад старшынствам Індыі стане для БРІКС перыядам новых здзяйсненняў і поспехаў, а мудрасць і арыентаваная на будучыню палітыка Нарэндры Модзі будуць садзейнічаць далейшаму прагрэсу і захаванню за аб'яднаннем пазіцыі адной з найбольш уплывовых міжнародных арганізацый.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў прэм'ер-міністру за дапамогу, якую Індыя аказала пры атрыманні Беларуссю статусу партнёра БРІКС. "Мы гатовы да плённай работы пад індыйскім старшынствам дзеля паспяховай пабудовы справядлівага і мультыпалярнага светаўладкавання", - дадаў ён.

Беларускі лідар адзначыў важнасць і актуальнасць вызначаных Нью-Дэлі прыярытэтаў у БРІКС на 2026 год. У іх ліку інавацыі, супрацоўніцтва, устойлівае развіццё, а таксама рэагаванне на выклікі.

"Як адказны ўдзельнік сусветнай супольнасці і краіна са значным тэхналагічным патэнцыялам і дасягненнямі ў сферах харчовай і воднай бяспекі Беларусь гатова перадаваць свае напрацоўкі для забеспячэння гарманічнага развіцця Глабальнага Поўдня. Мы ўжо многае робім у гэтым напрамку, а партнёрства з вялікай Індыяй адкрывае новыя ўнікальныя перспектывы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што маючае адбыцца далучэнне Беларусі да Новага банка развіцця будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці ўзаемадзеяння, і разлічвае на падтрымку індыйскім бокам заяўкі Мінска ў гэту структуру.

"Спадзяюся на хуткую асабістую сустрэчу з Вамі, мой паважаны сябар, для абмену думкамі па двухбаковым і шматбаковым парадку дня", - дадаў беларускі лідар.

Прэзідэнт Беларусі пажадаў прэм'ер-міністру Індыі моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у час старшынства ў БРІКС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі