Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Ліс 2015

Лукашэнка адзначае стабільную станоўчую дынаміку ў развіцці адносін Беларусі і Сербіі

19 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае стабільную станоўчую дынаміку ў развіцці адносін Беларусі і Сербіі. На гэты факт ён звярнуў увагу сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Сербіі Таміславам Нікалічам у пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Асабліва гэта датычыцца гандлёва-эканамічнай сферы, галіны гуманітарнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння на міжрэгіянальным узроўні, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што маштабная задача па павелічэнні тавараабароту да $500 млн яшчэ не выканана, але аб'ём двухбаковага гандлю расце і ў 2014 годзе дасягнуў $250 млн. На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, у значнай ступені гэтаму садзейнічае рэалізацыя дамоўленасці па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй, што ахопліваюць усе сферы ўзаемадзеяння. Разам з тым прадаўжаецца пошук новых эфектыўных форм і перспектыўных напрамкаў сумеснай работы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на сустрэчы ў вузкім складзе ўжо абмеркаваў з Прэзідэнтам Сербіі шэраг пытанняў і бакі могуць з задавальненнем канстатаваць, што ў Беларусі і Сербіі няма прынцыповых рознагалоссяў. Гэта датычыцца як пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, так і міжнароднага парадку дня.

Краіны падтрымліваюць рэгулярны палітычны дыялог на вышэйшым і высокім узроўнях. З 2013 года гэта ўжо трэцяя афіцыйная сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Сербіі, што, на думку беларускага лідара, пацвярджае дружалюбны характар адносін паміж дзвюма краінамі.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі