Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Снж 2016

Лукашэнка адобрыў праекты пагадненняў па ўдзеле Беларусі ў праграмах трансгранічнага супрацоўніцтва ЕС

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праекты пагадненняў, якія забяспечваюць удзел Беларусі ў праграмах трансгранічнага супрацоўніцтва Еўрапейскага саюза. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 23 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

У прыватнасці, адобраны праекты пагадненняў аб фінансаванні трансгранічнага супрацоўніцтва праграм "Латвія - Літва - Беларусь" і "Польшча - Украіна - Беларусь" па лініі Еўрапейскага інструмента суседства на 2014-2020 гады.

Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў па праектах пагадненняў і іх падпісанне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі