22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня падпісаў указ нумар 30, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Беларуссю і Інданезіяй аб узаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі.