У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2016

Лукашэнка: Адносна невысокая зарплата ў Беларусі кампенсуецца таннасцю паслуг

Лукашэнка: Адносна невысокая зарплата ў Беларусі кампенсуецца таннасцю паслуг17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносна невысокая зарплата ў Беларусі кампенсуецца таннасцю паслуг. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прывёў статыстычныя даныя па сярэдняй заработнай плаце ў Расіі і Беларусі і суаднёс гэтыя паказчыкі з коштам паслуг. Так, цяпер зарплата работнікаў у Беларусі набліжаецца да $400, у Расіі яна ў паўтара раза большая. Але пры гэтым за жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтва Беларусі плаціць значна менш, чым у Расіі, Украіне, еўрапейскіх краінах. У прыватнасці, аплата за кубаметр вады ў Мінску - 15 цэнтаў (у рэгіёнах рэспублікі - яшчэ ніжэй), а ў Маскве - 53 цэнты, у Санкт-Пецярбургу - 41 цэнт, у Смаленску - 36 цэнтаў, у Кіеве - 27 цэнтаў, у Берліне - $2,5. Прыблізна такая ж карціна і з коштам для насельніцтва іншых ЖКП (па каналізацыі, гарачым водазабеспячэнні, цеплазабеспячэнні, тэхнічным абслугоўванні, за карыстанне ліфтам). Акрамя таго, у Беларусі захоўваецца бясплатная адукацыя (амаль 90 працэнтаў студэнтаў ВНУ навучаюцца за кошт бюджэту), ахова здароўя.

"Можна чалавеку даць двайную зарплату, але забраць праз пэўныя паслугі. І што чалавек за гэту зарплату зможа купіць - пытанне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён дадаў, што і прадукты ў Беларусі былі б значна таннейшыя, "калі б не падганяў расійскі рынак".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі