Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Sep 2019

Лукашэнка абмеркаваў з Засем пытанні бяспекі і вынікі нядаўніх міжнародных сустрэч

Лукашэнка абмеркаваў з Засем пытанні бяспекі і вынікі нядаўніх міжнародных сустрэч

4 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі Станіславам Засем, на якой абмеркаваны пытанні бяспекі і вынікі нядаўніх міжнародных сустрэч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тэма бяспекі цяпер у цэнтры ўвагі. Дзякуючы гэтай тэме і Мінск сёння трапіў у топ навін па пытаннях бяспекі ў сувязі з канферэнцыяй, што праходзіць у нас і якую праводзіць ААН", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што якраз перад сустрэчай са Станіславам Засем абмяркоўваў адпаведныя праблемы і вылучаныя беларускім бокам ініцыятывы з намеснікам генеральнага сакратара - кіраўніком Контртэрарыстычнага ўпраўлення ААН Уладзімірам Варанковым. "Тэма гэта актуальная не толькі ў Беларусі, але і Еўропе, на міжнароднай арэне", - канстатаваў беларускі лідар.

"Тым не менш не трэба забываць, што мы ж жывём у канкрэтных умовах бяспекі. Хацеў бы, каб вы ў некалькіх словах мне сказалі, як ацэньваеце сітуацыю з пытаннямі бяспекі нашых грамадзян. І ў сувязі з гэтым з работай праваахоўных органаў, асабліва КДБ, Міністэрства абароны, ну і міліцыі, якія забяспечваюць гэту бяспеку ў краіне", - сказаў Прэзідэнт.

Што датычыцца знешніх пагроз, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што валодае сітуацыяй і не бачыць асаблівых пагроз. "Але калі ў вас будуць якія-небудзь асаблівасці і вы іх бачыце, скажаце мне аб гэтым", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў Станіслава Зася выказаць сваю пазіцыю па выніках шэрага міжнародных сустрэч, у тым ліку праведзенага візіту ў Мінск саветніка Прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джона Болтана і далейшых перагавораў у Варшаве.

"Тут утойваць нам няма чаго. Каб не было розных домыслаў пасля візіту памочніка прэзідэнта ЗША Джона Болтана ў Беларусь і перагавораў, якія былі прадоўжаны ў Варшаве па пытаннях бяспекі, дзе прысутнічалі вашы калегі. Я вас прасіў асэнсаваць усе гэтыя перагаворы тут і там, выказаць таксама наконт усяго сваю пазіцыю. Магчыма, яна стане пазіцыяй нашай краіны. Гэта значыць што адбывалася ў Варшаве, якія акцэнты, што суседзі ад нас патрабуюць і просяць - і балтыйскія краіны, і Польшча, і Украіна. Можа, мы дзесьці не так робім і гэтак далей", - вызначыў тэму для размовы Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адна тэма - сумесная работа з Расіяй па праблемах бяспекі. "Галоўныя пытанні, якія мы вырашаем па бяспецы, вядома, у саюзе Беларусі і Расіі. Вы апошнім часам мелі нямала кантактаў не толькі з кіраўнікамі адпаведных структур ЕАЭС, СНД, але і сустракаліся з Патрушавым (сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў. - Заўвага БЕЛТА). Я ведаю, што ў бліжэйшы час ён прыедзе ў Беларусь, мы можам прадоўжыць гэты дыялог. Але на якім узроўні ў нас і з Расіяй гэты дыялог?" - пацікавіўся кіраўнік дзяржавы.

Станіслаў Зась праінфармаваў кіраўніка дзяржавы, што пасля нарады па пытаннях якасці работы праваахоўных органаў асноўныя ўстаноўкі і патрабаванні, якія там прагучалі, былі даведзены да выканаўцаў па ўсёй вертыкалі ўлады ў вуснай і пісьмовай формах.

"Пайшлі зрухі і карэкціроўкі ў дзейнасці ўсіх праваахоўных органаў. Гэта не пустыя словы. Тыя пасылы, якія мы пачулі на нарадзе, арыенціроўкі, заўвагі, яны былі даведзены па ўсёй вертыкалі, кожнаму міністэрству", - растлумачыў дзяржсакратар Савета бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі