Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Снж 2018

Лукашэнка абмеркаваў з Гуцарыевым рэалізацыю ў Беларусі праекта "Славкалія"

Лукашэнка абмеркаваў з Гуцарыевым рэалізацыю ў Беларусі праекта

4 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 снежня правёў рабочую сустрэчу з расійскім бізнесменам, старшынёй савета дырэктараў ЗТАА "Славкалій" Міхаілам Гуцарыевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы цікавіўся, як ідуць работы з рэалізацыяй праекта "Славкалія" па будаўніцтве ў Беларусі новага горна-абагачальнага камбіната. Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў важнасць шырокага прыцягнення беларускіх спецыялістаў да стварэння прадпрыемства і падрыхтоўкі перспектыўных кадраў, нягледзячы на ўдзел замежных падрадчыкаў. "Яны прывезлі тэхналогіі - гэта добра. Гэта ўсё застаецца тут у Беларусі. Гэта значыць, мне трэба ўзяць ад цябе добрых спецыялістаў, каб гэта засталося ў Беларусі, і тэхналогіі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, у верасні 2015 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і бізнесмен Міхаіл Гуцарыеў урачыста заклалі запсулу ў азнаменаванне пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната на базе Старобінскага радовішча калійных солей. Гэта будзе другое прадпрыемства ў Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў магутнасцю да 2 млн т хларыду калію ў год. Інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва гораздабыўнога комплексу, абагачальнай фабрыкі, газатурбіннай электрастанцыі для ўласных патрэб, чыгуначнай, аўтадарожнай, жыллёвай і іншай інфраструктуры. Будаўніцтва ГАКа запушчана ў 2016 годзе. Рэалізуе праект ЗТАА "Славкалій".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі