Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Снж 2018

Лукашэнка абяцае праверкі па ўсёй спартыўнай вертыкалі ў выпадку ад'езду з краіны здольных спартсменаў

Лукашэнка абяцае праверкі па ўсёй спартыўнай вертыкалі ў выпадку ад'езду з краіны здольных спартсменаў

18 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу прыкласці максімум намаганняў для стварэння ўмоў па замацаванні ў краіне таленавітых спартсменаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях развіцця летніх відаў спорту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Папярэджваю катэгарычна: не дай бог паедзе за мяжу хоць адзін здольны спартсмен, адразу ж пойдзе па вертыкалі праверка, чаму паехаў. Мы нікога трымаць не павінны, але вы павінны заключыць з кожным дзіцем (з бацькамі) дагавор. Яны тут вырастаюць чэмпіёнамі, а едуць або ад нашай бязглуздзіцы, або таму, што ім там, як вы кажаце, бабла адвалілі. Дык заплаці - гэта ў дагаворы павінна быць прапісана - заплаці за сваю падрыхтоўку і будзь свабодны. За гэтыя грошы мы падрыхтуем іншых", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Я гэта гавару ўжо не першы год. Але не дай бог гэта не будзе рэалізавана - мала не падасца ні старшыням федэрацый, ні наглядальным саветам, ні выканкаму НАК, ні іншым", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі