Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

31 Ліп 2025

Лукашэнка аб працоўных мігрантах: гатовы прыняць усіх тых, хто хоча працаваць, паважае нашу дзяржаву

Лукашэнка аб працоўных мігрантах: гатовы прыняць усіх тых, хто хоча працаваць, паважае нашу дзяржаву

31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі гатовы прыняць мігрантаў, якія гатовы працаваць, паважаюць беларускую дзяржаву і народ. Аб гэтым Прэзідэнт заявіў на нарадзе з кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі лідар яшчэ раз растлумачыў палітыку дзяржавы ў адносінах да мігрантаў, якія хочуць працаваць у Беларусі. "Гэта не значыць, што любы да нас прыедзе і будзе рабіць усё тое, што яму захочацца, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы гатовы тут прыняць усіх тых, хто хоча працаваць, хто паважае нашу дзяржаву і народ. Хто хоча паводзіць сябе дастойна і працаваць. І апошняе слова ў гэтым павінны сказаць паслы ў тых дзяржавах, адкуль яны сюды прыедуць".

Што датычыцца мігрантаў, якія ўжо ў Беларусі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яны ўсе на кантролі, іх бачаць. "Павінен сказаць, што на сённяшні дзень - я асабіста гэтым цікаўлюся - мы не маем ніякіх прэтэнзій да іх", - сказаў ён.

Прэзідэнт нагадаў, што ёсць і іншая альтэрнатыва - трэба сіламі саміх беларускіх грамадзян у тры разы павысіць прадукцыйнасць працы, каб паспяхова канкурыраваць на суседніх рынках. "У любым працоўным калектыве трэба спытаць: "Гатовы да гэтага?" Калі гатовы, не бярыце ніякіх мігрантаў. Калі вам трэба - запрашайце. Гарантуйце ім бяспеку, аднолькавыя правы, але патрабаванне адно: працаваць, даваць рэзультат".

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі