Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Nov 2016

Лукашэнка аб канфлікце ва Украіне: Пераможцаў у гэтай бойні не будзе

Лукашэнка аб канфлікце ва Украіне: Пераможцаў у гэтай бойні не будзе17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі пракаменціраваў канфлікт ва Украіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я сказаў нядаўна Уладзіміру Уладзіміравічу (Пуціну. - Заўвага БЕЛТА), што, чаго б ні каштавала, трэба цяпер штосьці прыдумаць такое, каб пачаўся адваротны працэс, аднаўленне адносін. Пераможцаў у гэтай бойні не будзе, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба сёння выходзіць з гэтай сітуацыі. Мы гатовы любую ролю адыграць толькі дзеля таго, каб там быў мір".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што, чым даўжэй будзе працягвацца канфлікт, тым горш будзе і для Украіны, і для Расіі. "Я ўжо не гавару аб тых, хто там (у зоне канфлікту. - Заўвага БЕЛТА) застаўся. У чым вінаватыя людзі, якія там жывуць? - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт. - Так, страшна, калі чакаеш, што зверху штосьці ўпадзе і разарвецца. Але яшчэ горш няпэўнасць. Яны не ведаюць, што будзе заўтра, паслязаўтра, як ім быць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі