7 мая, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7-8 мая зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка 8 мая прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД, у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Прэзідэнт Беларусі таксама ўскладзе вянок да магілы Невядомага салдата каля сцен Крамля.