Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Кст 2019

Лукашэнка 24-25 кастрычніка наведае з афіцыйным візітам Казахстан

Лукашэнка 24-25 кастрычніка наведае з афіцыйным візітам Казахстан
Нур-Султан. Фота з архіва

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 24-25 кастрычніка наведае з афіцыйным візітам Казахстан. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы правядзе ў Нур-Султане перагаворы з Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Лідары краін на сустрэчы ў вузкім і шырокім складах абмяркуюць развіццё міждзяржаўных адносін з акцэнтам на пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. "Прэзідэнты разгледзяць перспектывы пашырэння прамысловай кааперацыі, нарошчвання супрацоўніцтва ў розных галінах эканомікі, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, транспарце і лагістыцы, нафтахімічным комплексе, сферы высокіх тэхналогій", - расказалі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Бакі таксама абмяркуюць супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і на міжнародных пляцоўках, рэгіянальны і сусветны парадак дня. Па выніках перагавораў будзе падпісаны пакет двухбаковых пагадненняў.

У гэтыя ж дні ў Нур-Султане адбудзецца казахстанска-беларускі бізнес-форум. У сталіцы Казахстана запланавана таксама адкрыццё новага комплексу будынкаў беларускай дыпмісіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі