Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Nov 2016

Лукашэнка 17 лістапада правядзе прэс-канферэнцыю для расійскіх рэгіянальных СМІ

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 лістапада правядзе прэс-канферэнцыю для прадстаўнікоў расійскіх рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі - удзельнікаў традыцыйнага прэс-туру ў Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Мерапрыемства праводзіцца ўжо трынаццаты раз. У цяперашняй прэс-канферэнцыі прымуць удзел амаль 100 прадстаўнікоў СМІ і блогасферы з 46 рэгіёнаў Расіі.

Напярэдадні прэс-канферэнцыі праходзіць традыцыйны прэс-тур. На гэты раз расійскія журналісты знаёмяцца з сацыяльна-эканамічным развіццём Магілёўскай вобласці.

Плануецца, што прамая трансляцыя прэс-канферэнцыі пачнецца ў 10.00 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Тэлевізійную версію прэс-канферэнцыі пакажуць у вячэрнім эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1", "Беларусь 24", АНТ і СТБ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі