Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Врс 2015

Лукашэнка 15-18 верасня зробіць рабочыя візіты ў Душанбэ і Сочы

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 верасня прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, якая пройдзе ў Душанбэ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Парадак дня пасяджэння налічвае больш за паўтара дзясятка пытанняў. У прыватнасці, будуць разгледжаны бягучыя пытанні дзейнасці АДКБ, прыярытэтныя напрамкі ў перыяд старшынства ў Арганізацыі Арменіі. Размова пойдзе таксама аб праверцы гатоўнасці воінскіх кантынгентаў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ да выканання задач па прызначэнні, аб арганізацыі кіравання Войскамі (Калектыўнымі сіламі) АДКБ, аб складзе і базіраванні Калектыўных авіяцыйных сіл.

На разгляд кіраўнікоў дзяржаў вынесены праект Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў - членаў АДКБ у галіне перавозак воінскіх і іншых фарміраванняў, іх рухомай маёмасці, а таксама прадукцыі ваеннага прызначэння.

Лідары краін - членаў Арганізацыі абмяркуюць праект Пратакола аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння Пагаднення аб стварэнні адзінай сістэмы тэхнічнага прыкрыцця чыгунак дзяржаў - членаў АДКБ ад 28 красавіка 2003 года і аб унясенні ў яго змяненняў, а таксама ўнясенне змяненняў у Палажэнне аб Каардынацыйным савеце па надзвычайных сітуацыях дзяржаў - членаў Арганізацыі ад 6 кастрычніка 2007 года.

Акрамя таго, на сесіі СКБ будзе разгледжаны бюджэт на 2016 год і карэкціроўка долевых узносаў дзяржаў - членаў Арганізацыі на фінансаванне дзейнасці пастаянна дзеючых рабочых органаў АДКБ на наступны год, а таксама пераразмеркаванне асігнаванняў па асобных артыкулах каштарысу расходаў на фінансаванне дзейнасці Аб'яднанага штаба Арганізацыі на 2015 год.

Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць таксама шэраг арганізацыйных пытанняў.

Затым Аляксандр Лукашэнка накіруецца з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю, дзе прыме ўдзел у мерапрыемствах другога Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 17-18 верасня ў Сочы.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў форуму будзе міжрэгіянальнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў галіне прамысловай вытворчасці, фарміраванне прампалітыкі з навукова-тэхналагічнага і інавацыйнага пунктаў гледжання, развіццё прамысловай кааперацыі. Плануецца таксама разгледзець пытанні аб'яднання фінансавага і маркетынгавага патэнцыялаў дзвюх дзяржаў, дыверсіфікацыі нацыянальных эканомік, стварэння новых вытворчасцей, развіцця чалавечага капіталу.

Чакаецца, што ў пленарным пасяджэнні форуму прымуць удзел больш як 350 прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай галін улады Беларусі і Расіі, рэгіёнаў, кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў і бізнес-супольнасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі