Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Кст 2017

Лукашэнка і Рахмон абмеркавалі па тэлефоне перспектывы развіцця двухбаковых адносін

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон раніцай 5 кастрычніка ў час тэлефоннай размовы абмеркавалі стан і перспектывы развіцця двухбаковых адносін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў падкрэслілі зацікаўленасць у далейшым нарошчванні беларуска-таджыкскага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была ўдзелена гандлёва-эканамічнай сферы, у тым ліку ўзаемадзеянню ў прамысловай і сельскагаспадарчай галінах, арганізацыі паставак тэхнікі ў Таджыкістан.

Прэзідэнты таксама абмеркавалі ўзаемадзеянне краін на міжнародных пляцоўках і графік будучых кантактаў. Аляксандр Лукашэнка запрасіў Эмамалі Рахмона наведаць з рабочым візітам Беларусь у рамках правядзення сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Мінску. Адзначана, што візіт будзе садзейнічаць падтрыманню давернага палітычнага дыялогу, надасць імпульс гандлёва-эканамічным адносінам, пашырыць дагаворна-прававую базу.

Акрамя таго, у час тэлефоннай размовы лідары дзвюх краін закранулі праблематыку міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.

Кіраўнік беларускай дзяржавы цёпла павіншаваў свайго калегу з 65-гадовым юбілеем. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў няпростых умовах Таджыкістан змог не толькі захаваць сваю цэласнасць і незалежнасць, але і дасягнуць значных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці і ўмацаванні аўтарытэту на міжнароднай арэне, у чым вялікая заслуга Эмамалі Рахмона.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі