Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Снж 2025

Лукашэнка ў рамках дамоўленасцей з Трампам памілаваў 123 грамадзян розных краін

Лукашэнка ў рамках дамоўленасцей з Трампам памілаваў 123 грамадзян розных краін
Фота з архiва

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў рамках дасягнутых дамоўленасцей з Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і па яго просьбе памілаваў 123 грамадзян розных краін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У рамках дасягнутых дамоўленасцей з Прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам і па яго просьбе, у сувязі з адменай незаконных санкцый супраць калійнай галіны Рэспублікі Беларусь, уведзеных Адміністрацыяй папярэдняга Прэзідэнта ЗША Байдэна, і ў сувязі з пераходам у практычную плоскасць працэсу адмены іншых незаконных санкцый супраць Рэспублікі Беларусь кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб памілаванні 123 грамадзян розных краін, асуджаных згодна з законам Рэспублікі Беларусь за ўчыненне злачынстваў рознай накіраванасці - шпіёнскую, тэрарыстычную і экстрэмісцкую дзейнасць", - заявілі ў прэс-службе.

Гэты жэст таксама ажыццёўлены ў сувязі з просьбамі іншых кіраўнікоў дзяржаў і зыходзячы з гуманітарных прынцыпаў і агульначалавечых і сямейных каштоўнасцей. Ён накіраваны на паскарэнне пазітыўнай дынамікі развіцця ўзаемаадносін з краінамі-партнёрамі Рэспублікі Беларусь і ў інтарэсах стабілізацыі сітуацыі ў еўрапейскім рэгіёне ў цэлым.

Усяго за апошні час, з улікам рашэнняў, прынятых Прэзідэнтам Беларусі ў канцы лістапада, агульная колькасць памілаваных асоб складае 156 чалавек.

Сярод іх - грамадзяне Вялікабрытаніі, ЗША, Літвы, Украіны, Латвіі, Аўстраліі, Японіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі