Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Чэр 2018

Лукашэнка і Пуцін у тэлефоннай размове абмеркавалі далейшае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва

29 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Па ініцыятыве расійскага боку сёння адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі актуальныя пытанні далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, выказаўшы ўпэўненасць у эфектыўнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых на нядаўнім пасяджэнні ВДС Саюзнай дзяржавы.

У размове была закранута і спартыўная тэматыка. Аляксандр Лукашэнка адзначыў высокі ўзровень арганізацыі і правядзення Расіяй чэмпіянату свету па футболе, пазітыўныя водзывы з боку замежных балельшчыкаў. Таксама Прэзідэнт Беларусі пажадаў расійскай зборнай поспеху ў намечаным на 1 ліпеня ў "Лужніках" матчы са зборнай камандай Іспаніі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі