Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Снж 2019

Лукашэнка і Пуцін правядуць сустрэчу 7 снежня ў Сочы

Лукашэнка і Пуцін правядуць сустрэчу 7 снежня ў Сочы
Фота з архіва

3 снежня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць сустрэчу 7 снежня ў Сочы. Аб гэтым паведамляе Telegram-канал "Пул Першага" са спасылкай на прэс-сакратара Прэзідэнта Беларусі Наталлю Эйсмант.

"Гэта ўжо, напэўна, не сакрэт: сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, як плануецца, адбудзецца ў канцы бягучага тыдня. Да гэтага чарговы раўнд перагавораў правядуць прэм'еры, затым яны даложаць аб выніках работы кіраўнікам дзяржаў. Пасля чаго і адбудзецца асноўная сустрэча, пра якую так шмат цяпер гавораць", - паведаміла Наталля Эйсмант.

Прэс-сакратар Прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што лідары дзвюх краін сустрэнуцца 7 снежня. "(Будуць разгледжаны) пытанні двухбаковых адносін: дарожныя карты па развіцці саюзніцкіх адносін, Саюзнай дзяржавы, буйныя інвестыцыйныя праекты, газавыя справы", - паведаміў прадстаўнік Крамля.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі