10 кастрычніка, Душанбэ /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і іншыя лідары краін СНД амаль гадзіну размаўлялі ў закрытым фармаце. Сустрэча адбылася пасля пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Душанбэ, паведамляе БЕЛТА.
Пасля завяршэння саміту для кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці арганізавалі афіцыйны прыём ад імя Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона. Пасля абеду ў лідараў была магчымасць правесці сустрэчу ў закрытым фармаце, якая працягвалася амаль гадзіну.
На фатаграфіях, якія апублікаваны ў Telegram-канале "Пул Першага", Аляксандра Лукашэнку можна ўбачыць за размовай з замежнымі калегамі.
Як паведамлялася БЕЛТА, Прэзідэнт Беларусі 10 кастрычніка прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Душанбэ. Беларускі лідар у сваім выступленні ў вузкім фармаце абазначыў стратэгічныя напрамкі ў дзейнасці Садружнасці. Сярод іх ён назваў забеспячэнне бяспекі і захаванне міру, умацаванне трываласці эканомік дзяржаў СНД і аўтарытэту арганізацыі на міжнароднай арэне, захаванне традыцый міжкультурнай камунікацыі і гуманітарнае супрацоўніцтва.
Па выніках саміту кіраўнікі дзяржаў падпісалі пакет дакументаў. Адным са значных рашэнняў стала стварэнне фармату "СНД плюс", які стане платформай для супрацоўніцтва краін СНД з іншымі дзяржавамі, іх аб'яднаннямі і міжнароднымі арганізацыямі, зацікаўленымі ва ўстанаўленні ўзаемадзеяння з Садружнасцю. Былі прыняты і іншыя дакументы аб супрацоўніцтве ў розных сферах.