Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Май 2019

Лукашэнка і Назарбаеў пацвердзілі дружалюбны характар беларуска-казахстанскіх адносін

Лукашэнка і Назарбаеў пацвердзілі дружалюбны характар беларуска-казахстанскіх адносін

28 мая, Нур-Султан /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і першы Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў пацвердзілі дружалюбны характар беларуска-казахстанскіх адносін. Аб гэтым яны заявілі сёння на сустрэчы ў сталіцы Казахстана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуй за найвялікшую павагу да беларускага народа. Гэта не толькі мая заслуга, гэта вашы любоў і адносіны да майго народа. Я ведаю, як вы ставіцеся да беларусаў. Больш за 20 гадоў я ад вас гэта заўсёды чуў. Вельмі рады, што вам падабаецца Беларусь. Мы таксама да вашых паслуг - у любы час прыязджайце, я буду вас чакаць", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Што б ні здарылася, на якіх пасадах ні працавалі б, нас звязвае большае - дружба. Вы правільна сказалі: у самы цяжкі час па самых сур'ёзных пытаннях як бы мы ні спрачаліся, мы заўсёды аказваліся па адзін бок барыкад. Заўсёды абаранялі нашы інтарэсы, а ў Казахстана і Беларусі ніколі нават палярных пунктаў гледжання не было на тыя ці іншыя праблемы. Таму наша дружба будзе развівацца", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што цяперашні Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў - вельмі дастойны чалавек.

"Рашэнне ваша мудрае. Няхай не ўсе адразу гэта зразумелі, але потым яны ацанілі гэтыя дзеянні. Спакойна, ціха, так, як і павінна быць. Буры нам не патрэбны. Нам іх падкінуць звонку, калі патрэбна", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт заўважыў, што цяпер ужо, у тым ліку ў Казахстане, у адрозненне ад 90-х гадоў усе зразумелі, дзе сябры, дзе ворагі і якім шляхам ісці. "Казахстанцы цэняць стабільнасць і спакой так, як і іншыя народы. Трэба выбіраць спакой. А ўсё астатняе ад працы - будзеш працаваць, будзе вынік", - упэўнены беларускі лідар.

У час сустрэчы Нурсултан Назарбаеў уручыў Аляксандру Лукашэнку ордэн "Першы Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан - Лідар Нацыі Нурсултан Назарбаеў", які з'яўляецца дзяржаўнай узнагародай Казахстана і заснаваны ў маі 2001 года. Ордэн кіраўніку беларускай дзяржавы ўручаны ў азнаменаванне 25-годдзя ідэі аб еўразійскай інтэграцыі і 5-годдзя падпісання Дагавора аб ЕАЭС, а таксама за асаблівы ўклад у паглыбленне і пашырэнне супрацоўніцтва з Казахстанам. Аляксандр Лукашэнка стаў першым кіраўніком дзяржавы, каму ўручана такая ўзнагарода.

Нурсултан Назарбаеў падкрэсліў, што без падтрымкі Прэзідэнта Беларусі не было б і самога саюза. Ён таксама адзначыў, што ўпершыню сустракаецца з Аляксандрам Лукашэнкам ужо не ў якасці дзеючага кіраўніка дзяржавы, а ў статусе першага Прэзідэнта, лідара нацыі, валодаючы іншымі паўнамоцтвамі. "Усе гэтыя гады мы былі ініцыятарамі ўсіх інтэграцыйных працэсаў. І мы за гэта ваявалі ўдваіх заўсёды. Розныя былі моманты ў гэтым жыцці. Але я ўсё жыццё буду помніць нашы адносіны. І цяпер, калі я больш свабодны, хачу вам сказаць: тут Назарбаеў - гэта ваш самы лепшы сябар. Заўсёды буду чакаць, заўсёды буду гатовы дапамагчы, падтрымаць па любым напрамку", - запэўніў казахстанскі лідар.

Гаворачы аб Еўразійскім эканамічным саюзе, ён адзначыў, што за апошнія гады ўдалося значна падняць узаемны гандаль, супрацоўніцтва, стварыць сумесныя прадпрыемствы. "Але трэба прадаўжаць. Цяжкасці ёсць, але без гэтай інтэграцыі таксама цяжка", - лічыць Нурсултан Назарбаеў.

Першы Прэзідэнт Казахстана адзначыў, што яму паступіла прапанова стаць Пачэсным старшынёй Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, і спытаў, што наконт гэтага думае кіраўнік беларускай дзяржавы. "Я ўжо сказаў сваё меркаванне. І сёння, і раней. І з Пуціным мы абмяркоўвалі гэта. І вам неяк я сказаў: цяпер вы ўжо больш свабодны чалавек, вы павінны патрабаваць, як належыць, з усіх. Вы абяцалі, што будзеце цяпер з нас патрабаваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У цэлым сустрэча лідараў праходзіла ў вельмі цёплым і дружалюбным ключы. Нурсултан Назарбаеў расказваў аб палітычных трансфармацыях, якія адбываюцца ў Казахстане, нюансах у сваёй цяперашняй дзяржаўнай дзейнасці. Ён таксама адзначыў вялікі ўклад Прэзідэнта Беларусі ў развіццё сваёй краіны: "У вельмі няпростых умовах вы Беларусь трымаеце на такім высокім узроўні. І структура эканомікі, і ўзаемаадносіны з суседзямі няпростыя. Вы - самы сапраўдны баец і прыклад".

Першы Прэзідэнт Казахстана запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Казахстан з асобным візітам. "У нас ёсць што паказаць. І вам захочацца і зімой быць у нас, і летам паглядзець, - адзначыў ён. - Казахстан да вашых паслуг. Я з вялікай радасцю вас прымаю сёння".

"У гэтым годзе", - адказаў на запрашэнне кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Што датычыцца двухбаковых адносін, вы пагаварылі ўжо з дзеючым Прэзідэнтам (Касым-Жамарт Такаеў. - Заўвага БЕЛТА). Ён мой саратнік. Быў маладым хлопцам (я яго ўбачыў у Пекіне ў пасольстве Савецкага Саюза). А калі аб'явілі незалежнасць, дыпламаты нам патрэбны былі. І з таго часу ён 30 гадоў працуе са мной. Той курс, які мы залажылі, ён будзе прадаўжаць", - дадаў Нурсултан Назарбаеў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі