29 мая, Астана /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Францыі Аляксандр Лукашэнка і Эмануэль Макрон у час тэлефоннай размовы 24 мая сышліся на думцы, што пытанні еўрапейскай бяспекі павінны вырашацца ў Еўропе. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў у Астане, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт расказаў, што ў размове з французскім калегам таксама абмяркоўвалася тэма бяспекі ў Еўропе.
"Мы сышліся на думцы, што ўсе пытанні еўрапейскай бяспекі і Еўропы павінны вырашацца ў Еўропе. Не Дональд Трамп павінен паляпваць там нас па галаве і штурхаць да міру, яшчэ да чагосьці. А мы павінны вырашаць гэтыя пытанні. Таму што мы непасрэдна тут жывём. Дарэчы, Дональд Трамп аб гэтым не аднойчы ўжо гаварыў, што вайна ва Украіне - гэта пытанне Еўропы. Правільна гаворыць. І мы павінны рухацца ў гэтым напрамку і вырашаць, не чакаць, што нас нехта, ведаеце, як дохлых кацянят, возьме, пасадзіць за стол недзе і прымусіць вырашаць гэтыя праблемы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.