Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Май 2021

Лідары краін ЕАЭС абмеркавалі тэму фарміравання агульнага рынку газу

Лідары краін ЕАЭС абмеркавалі тэму фарміравання агульнага рынку газу
Фота з архiва

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лідары краін Еўразійскага эканамічнага саюза абмеркавалі тэму фарміравання агульнага рынку газу. Аб гэтым заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка па выніках праведзенага ў рэжыме відэаканферэнцыі пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рамках закрытай часткі мерапрыемства пытанні датычыліся газавага рынку. Вы ведаеце, што падрыхтавана і прынята канцэпцыя, адпаведная праграма фарміравання газавага рынку. Гэта тэма абазначалася беларускім бокам, Прэзідэнтам нашай краіны яшчэ ў 2018 годзе. Ключавыя аспекты - роўнасць доступу да рынку газу ўсіх суб'ектаў, якія ёсць у ЕАЭС. Тады пытанні, звязаныя з тарыфамі на транспарціроўку газу, канчаткова не былі ўзгоднены. Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што гэтыя ўсе аспекты будуць адлюстраваны ў рыхтуемым міжнародным дагаворы", - расказаў Ігар Петрышэнка.

Праект гэтага дагавора расійскі бок прадставіў у красавіку. "Па прапанове нашага Прэзідэнта, яго падтрымалі ўсе кіраўнікі дзяржаў, што часу на прадметную адпрацоўку на экспертным узроўні, на ўзроўні ўрадаў недастаткова. Таму дамовіліся так, што прадметна па гэтых ключавых развязках эксперты выпрацуюць адпаведныя падыходы. Вядома ж, з актыўным удзелам Еўразійскай эканамічнай камісіі. І на наступнае пасяджэнне, якое запланавана на другую палову бягучага года, прадставяць адпаведныя падыходы і прапановы для прадметнага абмеркавання на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Гэта тэма была адной з найважнейшых у закрытым фармаце", - заявіў віцэ-прэм'ер.

Ігар Петрышэнка акцэнтаваў увагу, што і іншыя лідары краін на мінулым пасяджэнні, у прыватнасці армянскі і кыргызскі бакі, выступілі ва ўнісон пазіцыі Беларусі - гаварылася аб неабходнасці адзіных падыходаў па тарыфаўтварэнні.

Віцэ-прэм'ер канстатаваў, што пакуль у прапанаваным Расіяй дакуменце прадугледжана рознае тарыфаўтварэнне для ўнутраных суб'ектаў у самой Расіі і суб'ектаў у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза. "Пакуль тут прадугледжваецца рознае тарыфаўтварэнне. Вось над гэтым павінны прадметна працаваць нашы міністэрствы, эксперты, на ўзроўні ўрадаў. А потым задача - прадставіць ужо ўзгоднены дакумент для абмеркавання на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Гэта будзе зроблена восенню на чарговым пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета", - расказаў Ігар Петрышэнка.

Ён акцэнтаваў увагу, што адна справа падпісаць дагавор, што па планах павінна адбыцца ў 2022 годзе, але важна яшчэ і рэалізаваць прапісаныя палажэнні, падрыхтавацца да работы ў гэтых умовах. "Адзіны рынак павінен пачаць працаваць, мы павінны рэалізаваць тыя палажэнні, якія прадугледжаны праграмай, з 2025 года. Паколькі гэтыя тэрміны - і ў стратэгіі далейшага развіцця да 2025 года нашага саюза, і іншых праграмных дакументах, якія прымаліся да гэтага. Там гэтыя тэрміны прысутнічаюць. Таму задача - дамовіцца як мага раней, каб можна было нацыянальныя сістэмы адаптаваць да ўмоў рэалізацыі тых дакументаў, якія будуць прыняты па рынку газу і іншых напрамках", - растлумачыў віцэ-прэм'ер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі