Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Ліс 2015

Купчына: Беларусь мае намер пашыраць супрацоўніцтва са Славеніяй

19 лістапада, Портараж /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь мае намер і ў далейшым пашыраць супрацоўніцтва са Славеніяй. Аб гэтым заявіла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, сустракаючыся 19 лістапада з кіраўніком Цэнтра аналізу і стратэгічных даследаванняў МЗС Славеніі Станіславам Рашчанам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гэта сустрэча была адным з пунктаў праграмы візіту Алены Купчыной у Славенію. На перагаворах галоўнымі тэмамі дыскусіі сталі пытанні пашырэння беларуска-славенскага ўзаемадзеяння, развіцця дыялогу Беларусь - Еўрасаюз, рэалізацыі сумесных праектаў у сферы аналітычнай дзейнасці.

Акрамя таго, намеснік міністра замежных спраў Беларусі наведала эканамічны факультэт Люблянскага ўніверсітэта, дзе сустрэлася з яго кіраўніцтвам і студэнтамі. Дасягнуты дамоўленасці аб развіцці кантактаў паміж навучальнымі ўстановамі Беларусі і Славеніі, дзеючымі ў галіне эканомікі. Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве і партнёрстве паміж Інстытутам бізнесу і менеджменту тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і эканамічным факультэтам Люблянскага ўніверсітэта.

Потым Алена Купчына прыняла ўдзел у 17-й міжнароднай бізнес-канферэнцыі, якая 18-19 лістапада праходзіла ў славенскім горадзе Портараж.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі