Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Кст 2015

Купчына адзначае паляпшэнне адносін Беларусі і ЗША

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адносіны Беларусі і ЗША паляпшаюцца, заявіла сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне наконт таго, ці варта спадзявацца на паляпшэнне адносін з ЗША пасля візіту Прэзідэнта Беларусі ў гэту краіну, дзе ён прымаў удзел у саміце ААН, Алена Купчына сказала: "Мне здаецца, што можна не толькі спадзявацца. Гэта паляпшэнне ўжо адбываецца. Я ведаю, што на двухбаковым парадку дня ёсць такія практычныя крокі, якія будуць садзейнічаць нармалізацыі нашых адносін".

Што датычыцца магчымасці атрымліваць візы ў ЗША ў дыпмісіі Штатаў у Мінску (пакуль гэта немагчыма), то пытанне наконт гэтага, паводле слоў Алены Купчыной, трэба задаваць амерыканскаму боку. "Але я спадзяюся, што настане такі час", - адзначыла яна.

Акрамя таго, гаворачы аб адносінах са Швецыяй, Алена Купчына паведаміла, што разглядаецца магчымасць аднавіць работу пасольства Беларусі ў Швецыі. Магчыма, гэта адбудзецца ў 2016 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі