Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Жнв 2019

Краўчанка адзначыў актыўную работу ГІб па пашырэнні беларуска-брытанскага ўзаемадзеяння

Краўчанка адзначыў актыўную работу ГІб па пашырэнні беларуска-брытанскага ўзаемадзеяння
Фота МЗС

2 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі Фіёнай Гіб у сувязі з завяршэннем яе дыпламатычнай місіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Беларускі бок выказаў удзячнасць Фіёне Гіб за актыўную работу ў нашай краіне па пашырэнні канструктыўнага двухбаковага супрацоўніцтва. Акрамя таго, на сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-брытанскага ўзаемадзеяння.

Беларусь надае важнае значэнне развіццю двухбаковага супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй. Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Злучаным Каралеўствам Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ўсталяваны 27 студзеня 1992 года. У ліпені 1993 года было адкрыта генеральнае консульства Беларусі ў Лондане, якое ў чэрвені 1994 года было пераўтворана ў пасольства. Дыппрадстаўніцтва Вялікабрытаніі ў Мінску функцыянуе з 1993 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі