У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Май 2017

Краўчанка абмеркаваў у Савеце нацбяспекі ЗША перспектывы беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 11 мая ў час свайго візіту ў ЗША правёў сустрэчу ў Савеце нацыянальнай бяспекі гэтай краіны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.

"У ходзе сустрэчы ў Савеце нацыянальнай бяспекі ЗША абмеркаваны стан і перспектывы развіцця беларуска-амерыканскага супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Алег Краўчанка ў час свайго візіту правёў яшчэ некалькі двухбаковых сустрэч. Так, у Хельсінкскай камісіі ЗША бакі разгледзелі сітуацыю ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне і пытанні падрыхтоўкі да правядзення ў Мінску ў ліпені сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Адбылася таксама сустрэча намесніка міністра з членам Кангрэса ЗША ад штата Нью-Джэрсі Крыстаферам Смітам. "Абмеркаваны стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс