Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Сак 2015

Кавачавіч: Візіты на высокім узроўні з Сербіі ў Беларусь чакаюцца ў 2015 годзе

12 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Візіты на высокім узроўні з Сербіі ў Беларусь чакаюцца ў 2015 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сербіі ў Беларусі Велька Кавачавіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паміж Сербіяй і Беларуссю склаліся вельмі добрыя палітычныя адносіны, лічыць пасол. Сведчаннем таго з'яўляецца абмен візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, які апошнія гады істотна актывізаваўся. Дыпламат адзначыў важнасць сустрэч лідараў Сербіі і Беларусі і дасягнутых паміж імі дамоўленасцей, якія паслядоўна рэалізуюцца. Па выніках перагавораў на вышэйшым узроўні былі падпісаны важныя двухбаковыя дакументы, якія пацвярджаюць жаданне кіраўнікоў дзвюх дзяржаў актыўна развіваць супрацоўніцтва па ўсіх напрамках.

Велька Кавачавіч назваў вельмі важнымі вынікі нядаўна праведзенага пасяджэння міжурадавай беларуска-сербскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, а таксама перагаворы ў рамках беларуска-сербскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў.

Кіраўнік сербскай дыпламатычнай місіі пры гэтым выказаў меркаванне, што супрацоўніцтва паміж Сербіяй і Беларуссю ў галінах эканомікі і культуры развіваецца не так імкліва, як хацелася б. Між тым роля культурных сувязей вельмі высокая ў двухбаковым супрацоўніцтве.

"Галоўнае, што існуе добрая атмасфера і ўзаемаразуменне для таго, каб нашы дзяржавы і народы ўмацоўвалі кантакты", - сказаў пасол. Ён выказаў упэўненасць у добрых перспектывах беларуска-сербскага ўзаемадзеяння па ўсіх вектарах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі