Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Mar 2018

Калінін абмеркаваў з Мігашам адкрыццё рэгулярных авіязносін паміж Беларуссю і Славакіяй

19 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрыццё рэгулярных авіязносін паміж Беларуссю і Славакіяй абмяркоўвалася на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна з паслом Славакіі ў Беларусі Ёзефам Мігашам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

На перагаворах было разгледжана двухбаковае супрацоўніцтва ў розных сферах, у тым ліку ў галіне развіцця транспартнай інфраструктуры і адкрыцця рэгулярных авіязносін паміж дзвюма краінамі.

Адбылася сустрэча Анатоля Калініна з кіраўніком прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ў Беларусі Аляксандрам Піваварскім. Бакі абмеркавалі рэалізацыю бягучых, інфраструктурных праектаў, перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва ў муніцыпальным сектары. Разгледжаны праблемныя пытанні, вызначаны першачарговыя мерапрыемствы, неабходныя для далейшага плённага ўзаемадзеяння і рэалізацыі запланаваных праектаў.

Анатоль Калінін таксама правёў сустрэчу з кіраўніком прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандрам Крэмерам. Абмеркаваны пытанні, якія датычацца рэалізацыі праекта ў сектары водазабеспячэння і водаадвядзення, падрыхтоўкі новага комплекснага праекта ў сферы ЖКГ, а таксама фінансавага ўдзелу банка ў рэалізацыі мерапрыемстваў па павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрнага жыллёвага фонду і аказання кансультацыйных паслуг у гэтай сферы. На сустрэчы таксама разглядаліся пытанні падрыхтоўкі запланаванага на май 2018 года візіту ў Беларусь выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі