Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Feb 2018

Кабякоў удзяліў асаблівую ўвагу дасягненню збалансаванасці ў знешнім гандлі на калегіі МЗС

7 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў у час пашыранай падагульняючай калегіі МЗС асаблівую ўвагу ўдзяліў праблемным тэмам дасягнення збалансаванасці знешняга гандлю і выканання загранустановамі заданняў па экспарце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Кіраўнік урада закрануў пытанні вяртання пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці, а таксама адстойвання інтарэсаў беларускіх таваравытворцаў на пляцоўцы ЕАЭС і ў працэсе перагавораў аб далучэнні Беларусі да СГА. Андрэй Кабякоў таксама падрабязна спыніўся на пытаннях геаграфічнай і таварнай дыверсіфікацыі экспарту, павышэння долі ў ім высокатэхналагічных тавараў.

Прэм'ер-міністр засяродзіў увагу на патэнцыяле павелічэння і дыверсіфікацыі экспарту за кошт выхаду на знешнія рынкі малых і сярэдніх прадпрыемстваў, прычым як у частцы паставак прадукцыі, так і пашырэння іх удзелу ў экспарце паслуг. Кіраўнік урада адзначыў, што для гэтых мэт неабходна ў поўнай меры выкарыстоўваць магчымасці, створаныя ў выніку прыняцця ў канцы мінулага года дэкрэтаў Прэзідэнта Беларусі нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва" і нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі".

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей даў ацэнку вынікам работы МЗС у 2017 годзе на знешнепалітычным і знешнеэканамічным напрамках, абазначыўшы шляхі выканання адпаведных задач, пастаўленых кіраўніком беларускай дзяржавы. Ён падрабязна прааналізаваў ключавыя праблемныя пытанні ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі. Асаблівая ўвага была ўдзелена пашырэнню інструментарыю садзейнічання экспарту за кошт падтрымкі ўдзелу экспарцёраў у спецыялізаваных выстаўках і пры сертыфікацыі іх тавараў на замежных рынках.

У кантэксце Расіі, ЕАЭС і СНД у цэлым увага была акцэнтавана на неабходнасці паступальнага паглыблення эканамічнай інтэграцыі за кошт выпрацоўкі адзіных палітык у сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі, транспарту і іншых. Адзначана ярка выяўленая тэндэнцыя росту цікавасці дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у працэсах эканамічнай інтэграцыі, да стварэння сучасных сумесных вытворчасцей з сумесным кіраваннем, трансферам тэхналогій і сумесным пашырэннем экспарту на рынкі трэціх краін.

На еўрапейскім напрамку кіраўніком знешнепалітычнага ведамства была падкрэслена неабходнасць удасканалення структуры экспарту на карысць высокатэхналагічнай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю, а таксама дадатковых умоў па пашырэнні на рынак Еўрапейскага саюза беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі, тэкстылю і адзення.

Спецыфічныя аспекты знешнеэканамічнай дзейнасці, а таксама рэзервы нарошчвання экспарту і пашырэння інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў адносінах да канкрэтных партнёраў былі разгледжаны ў выступленнях паслоў Беларусі ў Казахстане, Літве, ААЭ і Расіі.

Новыя магчымасці для пашырэння беларускіх тавараў і паслуг за кошт вопыту і рэсурсаў Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн, а таксама Беларускай гандлёва-прамысловай палаты былі прадстаўлены ў выступленнях кіраўнікоў гэтых структур.

Акрамя таго, была абмеркавана тэма візавай палітыкі і яе ўплыву на эканамічнае ўзаемадзеянне Беларусі з замежнымі краінамі.

Як адзначалася, у 2018 годзе намаганні МЗС і загранустаноў будуць сканцэнтраваны на атрыманні максімальнай аддачы ад членства Беларусі ў міждзяржаўных эканамічных аб'яднаннях, інтэграцыі айчыннай эканомікі ў сістэму міжнароднага гандлю на збалансаваных, выгадных для краіны ўмовах, а таксама ліквідацыі існуючых і прадухіленні ўзнікнення новых гандлёвых бар'ераў для тавараў і паслуг беларускіх прадпрыемстваў на знешніх рынках.

Ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання будуць таксама зроблены захады па ўдасканаленні структуры знешняга гандлю паслугамі і нарошчванні экспарту турыстычных, адукацыйных, медыцынскіх і іншых відаў паслуг.

У рабоце калегіі прынялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Міністраў і Нацыянальнага сходу, кіраўнікі шэрага рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый па садзейнічанні знешнеэканамічнай дзейнасці, вядучых беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі