Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Май 2016

Кабякоў: Сацыяльна арыентаваны характар эканомікі ў Беларусі ніхто мяняць не збіраецца

26 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сацыяльна арыентаваны характар эканомікі ў Беларусі будзе захаваны. Аб гэтым пасля нарады ў кіраўніка дзяржавы па праекце асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады расказаў журналістам Андрэй Кабякоў, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"У нас ніхто не збіраецца мяняць характар нашай эканомікі. Яна сацыяльна арыентаваная. Зразумела, у аснову пастаўлены інтарэсы людзей, якасць іх жыцця, - заявіў Андрэй Кабякоў. - Таму ўсе напрамкі, якія непасрэдна звязаны з побытам і ўмовамі жыцця: і ахова здароўя, і адукацыя, і сацыяльная абарона - гэта ўсё было, ёсць і застаецца нашымі прадметамі пільнай увагі. І ўсё гэта будзе развівацца ў тых параметрах, якія будзе дазваляць наша эканоміка".

"Але, падкрэсліваю, размова ідзе аб росце сацыяльнай забяспечанасці, сацыяльнага самаадчування нашых грамадзян. Ніякай размовы аб тым, каб нешта згортваць, змяншаць або, не дай бог, адбіраць, не ідзе", - акцэнтаваў увагу прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі